Лыжныя гонкі - 2024.

Ва ўрочышчы Гарыцы, што бліз Петрыкава, завяршыліся лыжныя гонкі ў праграме ХХ-ай раённай спартакіяды сярод калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і сельскіх выканаўчых камітэтаў Петрыкаўшчыны. Спаборніцтвы сабралі рэкордную колькасць удзельнікаў: на старт выйшлі ажно 24 лыжныя каманды. У выніку трэцяя прыступка п’едэстала скарылася прадстаўнікам ААТ “Беларусбанк“, другі агульнакамандны вынік паказалі лыжнікі з другой гарадской школы, а перамогу святкавалі спартсмены з Нацыянальнага парку “Прыпяцкі“.
Back to Top