StartUp Seminar at EHU

У ЕГУ адбыўся start-up семінар 30 і 31 сакавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбыўся двухдзённы семінар-трэнінг па тэматыцы start-up-капіталу ў рамках моладзевага праекта бізнэсу і кар’еры “Invent Yourself“. Падчас семінара студэнты, госці і выпускнікі ЕГУ мелі магчымасць пазнаёміцца з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі start-up-капіталу. Апроч таго, удзельнікі атрымалі каштоўны практычны досвед і парады па фармаванні ўласнай start-up-стратэгіі ды іншых неабходных рэсурсаў і навыкаў для распачынання паспяховага бізнэс-праекта ў Беларусі і Літве. На асобным start-up-трэнінгу ўдзельнікі больш дэталёва пазнаёміліся з разнастайнымі нюансамі распачынання ўласнага бізнэсу. У семінары прымалі ўдзел дасведчаныя лектары, у прыватнасці: кіраўнік праграмы МВА ЕГУ Павел Малюковіч, менеджар сеткі кавярняў “Coffee Inn“ Віцяніс Курапка, дырэктар партала ““ Максім Марыніч (выпускнік ЕГУ), а таксама генеральны дырэктар кампаніі “RemArt“ В
Back to Top