Доктар Дулітал і яго звяры, ч. 5. Хто такі Тудысюдыйка? | Казкі-падабайкі 👍 — Добры канал

► Пішыце нам у Telegram-чат: “Казкі на Добрым“! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары ці малюнкі-ілюстрацыі да казкі, якая спадабалася, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@ У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! — — — Хто такі Тудысюдыйка? Як доктар дапамог грознаму цару звяроў Ільву? І ці пабудавалі ў Афрыцы лякарню? Вы даведаецеся з пятай часткі казкі Х’ю Лофцінга “Доктар Дулітал і яго звяры”. Казачнік Алесь і Чычы прачытаюць і пакажуць працяг гэтай неймавернай гісторыі. Пакажуць – бо малюнкі ў іх “Чароўнай кнізе” жывыя! Палова жыхароў Краіны Малпаў захварэла незразумелай хваробай. Ці то грыпам, ці то афрыканскай ліхаманкай, ці то асаблівай малпінай хваробай — бананавымі колікамі. Трэба было будаваць лякарню. Але ж саматужна гэтага нізавошта не падолець! І тады вырашылі паклікаць на дапамогу афрыканскіх звяроў.
Back to Top