Як палітвязні змагаюцца за Новы год | Как заключенные борются за Новый год

Як зняволеныя ў Валадарцы беларускі падтрымлівалі адна адную? Як адзначылі Новы год, які адміністрацыя спрабавала адмяніць? Як прайшоў Дзень Волі за кратамі? Пра гэта распавядзе Ганна, якая цяпер у бяспецы ў Польшчы. Ганна брала актыўны ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 2020 года. 25 верасня яе затрымалі, яна правяла 7 месяцаў за кратамі, атрымала 3 гады “хатняй хіміі“ і штраф $ 10 000. Дадатковых пакутаў дадало расстанне з дачкою Вікай, якой у студзені 2021 года споўнілася 12 гадоў. Ганну прызналі палітзняволенаю: Цяпер Ганна ў бяспецы, працуе таксоўцай у польскай Гдыні. А дачка Віка марыць пра ровар. Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – звяртайце да нас: belarus2belarus@ І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога. 00:00 7 месяцаў у турме і штраф $ 10 000 01:31 Першае сутыкненне з
Back to Top