ВЫБАРЫ-КЛАУНАДА. МЕНСК. 2016

Актывісты Пошуга напярэдадні так званых “выбараў“ вывесілі расьцяжку на адным з самых жывых маршрутаў цягнікоў у Менску. --- На сёньня ўладамі заплянавая чарговая спроба наданьня легітымнасьці адсіджваньню азадкаў сваіх прызначэнцаў. Ва ўмовах узмацненьня дзяржаўнае машыны і блякаваньня ўсялякіх спробаў адкрытага супраціву, першым крокам да народнае рэвалюцыі ёсьць кансалідацыя народу ў грамадзянскім непадпарадкаваньні ды байкатаваньні ўсіх праяваў дзейнасьці антынароднага рэжыму. Аніякага самакіраваньня ды ўдзелу грамадзкасьці ў прыняцьцях рашэньняў у нас няма, таму выбарчы фарс мае быць збайкатаваным. Застацца дома – значыць пазбавіць рэжым легітымнасьці. Псэўдаапазыцыйныя партыі і улада клічуць Вас браць удзел у выбарчым спэктаклі, але відавочна, што ў беларусаў застаецца толькі адзін шлях народнага волевыяўленьня - вуліца. БАЙКАТУЙМА СПЭКТАКАЛЬ УЛАДАЎ!
Back to Top