GUDA. За горэю крэмянэю.
У Беларусi распавядалі аб русалках часьцей як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з’яўляліся вясною і ў часе красаваньня жыта. Русалкі -- ня толькі ахоўніцы збажыны, якімі палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.
Незвычайна прыгожае і старажытнае міфалагічнае ўяўленьне легла ў аснову кліпа. Усе ролі выканалі сьпявачкі гурта GUDA.
Рэжысер-пастаноўшчык -- Палiна Пастушэнка.
Аператар -- Дзьмітрый Важнік.
Мантаж -- С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьм. Важнік.
Аранжыроўка народнай песьні “За горэю крэмянэю“ -- Сяргей Воўк. Вакал -- GUDA.
Ігар Сацэвіч -- бас-гітара, Аляксандр Сапега -- бубны,
Сяргей Воўк -- клявішныя, праграмаваньне, бэк-вакал, Аляксандр Акульчык -- гітара.