Як братэрства пчалаводаў рабіла брацкую свечку ()

Назва свята Стрэчанне паходзіць ад слова «сустрэча» — раней казалі, у гэты дзень зіма з летам сустракаюцца. А напярэдадні Стрэчання, па старадаўняй мясцовай традыцыі ладзіўся абрад «Брацкая свечка». Яго ужо тры гады адраджаюць у Віцебску. Ствараюць свечку пчаляры. Для гэтага неабходны цэлы пуд — 16 кілаграмаў воску. Яго растопліваюць у вадзе да мяккага стану, а потым лепяць з яго «каўбаскі». Воск трэба зрабіць эластычным, як след размяць, грэючы цяплом рук і, злавіўшы момант прыляпіць да кнота. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top