Аналізуем стан грамадства з Уладзімірам Янчуком | Анализ состояние общества с Владимиром Янчуком
Здавалася, у пэўны перыяд баланс супрацьстаяння рэжыму і грамадства быў дасягнуты: рэжым метадычна пашыраў рэпрэсіі, грамадства, у самых лепшых традыцыях партызанскай нацыі, напружылася і затаілася. Але пад канец года баланс парушыўся. Рэжым пашырыў рэпрэсіі на самога сябе, а грамадства страсянула дыскусія пра неабходнасць “перагарнуць старонку” і распачаць з рэжымам перамовы.
Чым пагражае стратэгія “выпаленай зямлі”, узятая на ўзбраенне рэжымам? Пра што сведчыць дыскусія наконт магчымасці “вярнуць як было ў 2019 годзе”? У якім псіхалагічным стане сустракае беларускае грамадства 2022 год? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
02:25 Напад на беларускага консула ў Лондане: гледзішча псіхолага
04:25 Раскол зацягваецца, адбываецца групавая палярызацыя. Пераход да гвалту
07:20 Як дамаўляцца ўнутры дыяспары?
09:15 Беларускае грамадства робіцца больш радыкальным?
12:15 Як перажываюць крызіс беларусы за мяжой і ўнутры краіны
16:00 Беларускую эліту выціскаюць з сістэмы.
20:30 У якім п