Засталіся лічаныя тыдні да пачатку турыстычнага сезону ў Беларусі. Тым болей гэта актуальна для Нясвіжу, як адной з найбольш запатрабаваных у падарожнікаў мясцін нашага краю. У адзін з ветраных дзён лютага нам пашчасціла завітаць у гэты старадаўні горад. Свой вулічны шпацыр па славутасцях мы распачалі са Слуцкай брамы на ўсходзе, хоць прыехалі з поўначы.
#Нясвіж #Радзівілы #выстава #Беларусь
0:00 – Вітанні са Слуцкай брамы
1:33 – Каледж, які быў манастыром
2:12 – Напаўненне ратушы абнавілі
4:18 – Рэстаўраваная Фара засціць вочы ад друкарні Буднага
5:12 – За жамчужыну Нясвіжа падзяка Марыі дэ Кастэлян Радзівіл
6:44 – Дзяўчынка-векавітка Эльжбета
7:13 – Скульптурныя навінкі ў гонар «Рыбанькі» і ня толькі
7:43 – Выстава «Замак смутку» з Радзівілам «Сіроткай»
8:43 – Падземная крама сувеніраў
9:17 – Развітанне з Нясвіжам