Юлия Андросова “Маё“ (читает автор). Жлобин, 2025. День Независимости Республики Беларусь. 3 июля.

МАЁ 🇧🇾 (прысвячаецца роднай Беларусі) Куды вядзе мяне сцяжынка родная З духмянымі садамі з двух бакоў? Туды, дзе я шчаслівая, свабодная, Дзе сэрцам чую матчыну любоў. З дзяцінства тое пачуццё знаёмае, Калі душа спявае па вясне. У вёсцы беларускай толькі дома я! Тут нават кветкі радуюцца мне. Хіба ж усё гэта мераецца золатам? Навошта мне яно ўзамен палёў? У бацькоўскай хаце не бывае холаду, Таму сюды вяртаюся ізноў! Нябачнай ніткай звязаны з Радзімаю Гісторыя і Памяць – вось магніт! Як птушкі, што назад імкнуцца з выраю, Крыламі дораць мне магутны шчыт. Ад навальніц укрыцца не спяшаюся: Жыцця нягоды змыюцца дажджом. Я ад бліскучых кропель усміхаюся – Дзякую Богу, што вось так жывём! Пад мірным небам буднямі і святамі Працуем і ўмеем адпачыць. І сніцца мне, як кожны год над хатамі Наш беларускі бусел зноў ляціць. Што будзе заўтра над краінай белаю? Хвалюе тая будучыня нас. Упэўнена, што Беларуссю смелаю Мы ганарымся не ў апошні раз! Патухлі фарбы «колер-рэвалюцыі», Бо печывам «заморскім» не купіць! Мы ведаем, што наша Канстытуцыя Краіне дапаможа не забыць Вялікі подзвіг у вайне з фашыстамi, Падмурак, што заклалі тут бацькі... Калі спатрэбіцца, мы разам выстаім, Каб не кранулі памяць чужакі! Аўтар: Юлія АНДРОСАВА.
Back to Top