«Дзе мой край» | У. Караткевіч (32 акцэнты беларускай мовы)

З нагоды Дня роднай мовы кампанія Gurtam падрыхтавала відэапраект, у якім замежные партнёры кампаніі з 32 краін прачыталі беларускі верш Уладзіміра Караткевіча «Дзе мой край». Кожнаму дастаўся свой радок з верша. Гэтым ролікам мы хацелі распавесці беларусам, што нашы дзеці ніколі не пачнуць размаўляць на мове, пакуль бацькі не пададуць ім прыклад. І калі замежнікі, многiя з каторых зусім чужыя нашай культуры людзі, не пасаромеліся і сказалі некалькі слоў па-беларуску, чаму баімся мы? Варта ўсё ж паспрабаваць.
Back to Top