Кура-шчабятура (Як служыў жа я ў пана) Дзіцячая народная песня
Спяваюць Адась Матафонаў і Тамаш Сідаровіч. З “Дзіцячага альбома ч.1“. Відэа з мультфільмаў “Пирожок“, “Серая шейка“, “Заколдованный мальчик“, “Вот так тигр!“, “Про барана и козла“, “Соломенный бычок“, “Звероферма“(Скотный двор)
1. Як служыў жа я у пана
Ды на перша лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Курачку за гэта.
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.
2. Як служыў жа я у пана
Ды на друга лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Качачку за гэта.
Тая кача -- дробна скача,
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.
3. Як служыў жа я у пана
Ды на трэця лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Гусачку за гэта.
Тая гуся -- сюся-сюся,
Тая кача -- дробна скача,
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.
4. Як служыў жа я у пана
На чацьвёрта лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Iндыка за гэта.
А той iндык -- дык-дык, дык-дык,
Тая гуся -- сюся-сюся,
Тая кача -- дробна скача,
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.
5. Як служыў жа я у пана
Ды на пята лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Барана за гэта.
А той баран крутарогi --
Паламаў пановы ногi,
А той iндык -- дык-дык, дык-дык,
Тая гуся -- сюся-сюся,
Тая кача -- дробна скача,
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.
6. Як служыў жа я у пана
Ды на шоста лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Целюка за гэта.
Тое целе -- хвастом меле,
А той баран крутарогi --
Паламаў пановы ногi,
А той iндык -- дык-дык, дык-дык,
Тая гуся -- сюся-сюся,
Тая кача -- дробна скача,
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.
7. Як служыў жа я у пана
Ды на сёма лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Дзеўчыну за гэта.
Тая дзеўка напiлася,
Ўпала зь печы, разьбiлася,
Тое целе -- хвастом меле,
А той баран крутарогi --
Паламаў пановi ногi,
А той iндык -- дык-дык, дык-дык,
Тая гуся -- сюся-сюся,
Тая кача -- дробна скача,
Тая кура -- шчабятура
Па садочку ходзiць ды ходзiць,
Куранятак за сабой водзiць.