Дзікі алень прыбіўся да статка коней. / Дикий олень прибился к стаду лошадей
Прадстаўнікі дзікай прыроды асвойваюць тэрыторыі мегаполіса! Жыхары мікрараёна Чыжоўка заўважылі аленя, які прыбіўся да статка коней і ўжо не першы дзень пасвіцца разам з імі каля ракі Свіслач. Як нам растлумачылі спецыялісты, рагатая жывёла, хутчэй за ўсё, трапіла ў горад з лесу і прыняла коней за сваіх суродзічаў. Пакуль за аленем рэкамендуюць назіраць з бяспечнай адлегласці, каб яго не напужаць.
Неўзабаве спецыялісты лясной гаспадаркі правядуць агляд аленя і высветляць акалічнасці яго з’яўлення ў мегаполісе. Калі капытнае атрымала траўму, хутчэй за ўсё, яго адправяць у заапарк, калі проста заблукала - дапамогуць вярнуцца ў дзікую прыроду.
2 views
1
0
5 years ago 00:01:20 6
Дзікі алень прыбіўся да статка коней. / Дикий олень прибился к стаду лошадей
12 months ago 00:10:58 1
Шляхта на ПАЛЯВАННІ. Забава, спорт ці промысел? 🗡️ Сармат