Cтрава Грунвальдскай бітвы - ВЕПРАВА КАЛЕНА. Гатуем з “Будзьма“!

Веправа калена, галёнка, айсбайн, а ў нас руля альбо рулька… Гэта ўсё назвы адной стравы, якая сягае сваімі каранямі ў чэшскае сярэднявечча. Тагачасныя паляўнічыя здабывалі дзікага кабана, потым варылі ў булёне пярэднюю частку яго нагі – ад таго і назва стравы “веправа калена”. На нашыя землі страва прыйшла ў пачатку XV ст., у часы Грунвальдскай бітвы. Чэшскія харугвы дапамагалі біцца з крыжакамі. А пасля бітвы ўдала здабылі дзікіх кабаноў і навучылі жыхароў Вялікага Княства і Каралеўсва Польскага гатаваць гэтую страву. Ёсць версіі, што страва развівалася паралельна і на чэшскіх, і на нашых землях, паўсюль было шмат лясоў багатых на дзічыну, а дадатковыя інгрыдыенты раслі на агародах. З часам рэцэптаў стравы з’явілася вельмі шмат, а рульку дзіка замянілі хатняй свінінай. Гатуем на 4 порцыі: 📌Для булёна: 1 вялікая цыбуліна 1 вялікая морква 1 яблык 1 галоўка часнаку кроп і пятрушка спецыі: 10 гарошкаў сумесі перцаў, 10 каляндры, 3 зорачкі гваздзікі 4-5 лаўровага лісця 1 вялікая лыжка солі Рулька 1 кг 2-2,5
Back to Top