У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт Recha.
У гэта цяжка паверыць, але сёлета каманда Андруся Такінданга адзначае 18-годдзе!
Пра выступы ў глыбінцы і карпаратывы, канцэртныя прыгоды ды іншыя цікавосткі музыкі распавядуць у размове з Міраю Шульц. А ў жывым сэце – адразу некалькі песень прагучаць упершыню.
Песні, якія гучаць у праграме:
Сацьяграха (музыка гурта Recha, словы Андруся Такінданга)
Крыжы (музыка гурта Recha, словы Андруся Такінданга)