Вітайся! Размаляем смачна:)

Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання горада ў межах кампаніі «Вітайся!» - атрымаць зніжку за замову на беларускай мове; - вясёлыя стыкеры ў падарунак; - размоўнік з рускай на беларускую мову для наведвальнікаў; - смачныя кампліменты; - добры настрой. А таксама зможаце палепшыць, замацаваць і выкарыстоўваць сваё веданне роднай мовы. Размаўляйце на беларускай мове і адзначайце сваё наведванне месцаў хэштэгам #вiтайся. 🤗«Размаўляць па-беларуску – гэта модна! Будзь у трэнде!» Відэа: Максім Крапіўка У ралях: Аліна Тасенка і Ігар Котаў
Back to Top