Як адзначаюць Дзень паэзіі ў Віцебску ()
Паэтычнае прызнанне ў любові да роднага Віцебска. Вядомая пісьменніца і журналіст Маіна Бабарыка выдала свой новы зборнік паэзіі «Віцебскі вітраж». Яго прэзентацыю творца прымеркавала да свайго 87-га дня нараджэння. Сімвалічна і тое, што яго Маіна Максімаўна адзначае ў Сусветны дзень паэзіі — 21 сакавіка. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Дарэчы, гэта ўжо 9-я кніга Маіны Максімаўны.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017