“НОГІ Ў РУКІ”. Выпуск 13. Івацэвічы з Валерам Гапеевым

“Івацэвічы – горад унікальны. Чым?.. А тым, што ў ім няма нічога ўнікальнага”. Не хвалюйцеся, спадар Валеры жартуе. Насамрэч, ёсць на што паглядзець: вуліцы Касцюшкі, Каліноўскага і Танка, палац Юндзілаў і плантацыі пасярод горада, рэчка-партызанка і мясціны з “Ночы цмока”. А яшчэ вас чакаюць таямніца івацэвіцкіх ліфтаў, гісторыя пра Віцька-Марадону, а галоўнае — думкі пісьменніка пра нашу сучаснасць. Валеры Гапееў доўга назіраў за горадам. Прыйшоў час распавядаць.
Back to Top