Буса

ВЕДАЦЬ І ПАМЯТАЦЬ!!! Тое, што адбылося ў весцы Бусса Іванаўскага раёна ў лістападзе 1957 года, савецкая ўлада трымала пад грыфам сакрэтнасці амаль 40 гадоў. У СССР распаўсюджвалі інфармацыю аб тым, што агонь забраў жыцці дзясяткаў вернікаў царквы. Але на самай справе, падчас кінасеанса ў сельскай школе жыўцом згарэлі 65 чалавек. Пасля гэтай трагедыі ва ўсім СССР забаранілі выкарыстоўваць нітрацелюлозну кінапленку. Па вёсцы цягнулася чарада вазоў з трунамі, на могілках капалі траншэі ў некалькі шэрагаў. Нядзельнай раніцай 12 лістапада праз 60 гадоў з дня трагедыі ў Буссе відавочцы падзей, мясцовыя жыхары і сваякі загінулых сабраліся на памінальным мітынгу ля помніка. На гранітных плітах 65 імёнаў - гэта сёстры і браты, школьнікі і маладыя людзі…
Back to Top