Чаму спецслужбы Лукашэнкі залічылі серыю правалаў / ПраСвет

Аляксандр Азараў аналізуе ў «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою прычыны серыі гучных правалаў спецслужбаў Аляксандра Лукашэнкі. “Нам нельга расслабляцца“, – кажа Лукашэнка ў той час, калі бравае КДБ ловіць свайго ж супрацоўніка ў парыку, над Мачулішчамі яшчэ нядаўна дроны партызанаў атакавалі расейскі вайсковы самалёт, а ў Польшчы спецслужбы затрымалі небывалую ў гісторыі групу расейскіх агентаў, сярод якіх трое маюць пашпарты Рэспублікі Беларусь. Сістэма бяспекі рэжыму Лукашэнкі развальваецца? Пра гэта інтэрв’ю з Аляксандрам Азаравым, кіраўніком ініцыятывы @osbbypol ды прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытанні ўзнаўлення законнасці і правапарадку. Таксама ў выданні: 00:00 Чаму містыфікацыя спецслужбаў Лукашэнкі хутка развалілася? 01:26 Спецслужбы Лукашэнкі кожны год рыхтуюць тэракт на Дзень Волі 02:52 #Лукашэнка ведае, што параза Пуціна магчымая 04:34 Лукашэнка ведае, што самалёт атакавалі беларускія партызаны 05:27 #Церцель узгадняў з Лукашэнкам містыфікацыю ў
Back to Top