"Песняры" - Камсамольскі білет (1973)

Словы Аркадзя Куляшова Музыка Уладзіміра Мулявіна Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, Тоячы словы і думкі свае. Вораг-жандар дакурыў папяросу І камсамольскі білет аддае. - Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, - І ад яго на вачах у людзей Ты адцурайся; выгодная справа: Жыць застанешся, - жыццё даражэй. Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей. Кніжку спалі - і размовам канец! - Не, не спалю! - адказаў камсамолец. - Хай лепей сэрца мне спаліць свінец! - Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую. Кінь свой білет у палонку тады. - Не, я не кіну ў ваду ледзяную, Сам лепш зайдуся ад лютай вады. - Добра, хай будзе па-твойму. - На гэтым Доўгі і нудны спыніўся дапрос. І юнака з камсамольскім білетам Босага гоняць на люты мароз. Там ён, абліты вадой ледзяною, К сэрцу рукою білет прыціскаў, Быццам білет пад сцюдзёнай вадою Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.
Back to Top