Band: ZNICH&RUTVICA
Filmed: Uladzimir Mironau, Ivan Shappo
Directed: U. Kalenda, M. Makarevich, A. Tabolich.
Montaj & effects: Usevalad Kalenda.
Сягодня ў нас Купала, То-то-то! Ня дзеўка агонь клала, Сам Бог агонь раскладаў, Ўсіх святых да сябе зваў. Звала Купала Іллю. Сягодня й Купала, заўтра Ян, Да зайграй, сонейка, зайграй нам, Каб зялёны лугі шумелі, Каб сырая зямля стагнала. Звала Купала Іллю - Ты прыйдзі да нас, Ілля, Ты прыйдзі на Купалля. - Няма часу, Купала, Гэту ночку мне ня спаць, Каб сырая зямля стагнала Да й ад дзявоцкага гуляння, Да й ад дзявоцкага гуляння. Да й ад жаноцкага спявання. - Няма часу, Купала, Гэту ночку мне ня спаць, Трэба жыта пільнаваць, Каб змяя не ламала, Карэньняў не капала. Сягодня й Купала, заўтра Ян, Да зайграй, сонейка, зайграй нам, Каб зялёны лугі шумелі, Каб сырая зямля стагнала. Сягодня ў нас Купала, То-то-то! Ня дзеўка агонь клала, Сам Бог агонь раскладаў, Ўсіх святых да сябе зваў. Звала Купала Іллю .