Сёння спаняецца 135 год з дня нараджэння Язэпа Драздовіча адной з найбольш загадкавых персон беларускай культуры і мастацтва

Сёння спаўняецца 135 год з дня нараджэння Язэпа Драздовіча — адной з найбольш загадкавых персон беларускай культуры і мастацтва. Таленавіты мастак, выдатны скульптар, самабытны пісьменнік і паэт, настаўнік, этнограф, фалькларыст, філосаф, хірамант, археолаг, астраном. Яго жыццё было цяжкім, маркотным і прайшло ў нястачы. Чалавек бязмежных цікавасцяў, які марыў пра часы, калі ўсе сілы людскія замест войнаў будуць накіраваныя на заваяванне міжпланетных абшараў… 🌟Да 16 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава «Космас Язэпа Драздовіча» Там паказваюць «касмічныя серыі» мастака. Некаторыя з работ выстаўляюцца ўпершыню. Яшчэ можна паспець наведаць!
Back to Top