Крылатыя гусары. Разгадалі сакрэт найлепшай кавалерыі Еўропы / Вусы Скарыны

У 1605 годзе войска ВКЛ на чале з гетманам Янам Хадкевічам разбіла ўтрая большыя сілы шведаў. Вызначальную ролю ў бітве пад Кірхгольмам адыгралі крылатыя гусары. Але адкуль яны з’явіліся? І для чаго ім патрэбныя былі крылы? Вершнікі з крыламі за спінаю і доўгімі пікамі сталіся сімвалам вайсковай магутнасці Рэчы Паспалітай. Яны занялі сваё месца ў шэрагу найлепшых вайсковых фармаванняў у гісторыі, у які ўваходзяць, напрыклад, вікінгі, еўрапейскія ландскнехты, швейцарскія найміты, украінскія казакі. Усіх іх вылучаў пазнавальны выгляд. Але навошта гэта было трэба? У чым сакрэт пікаў крылатых гусараў, якія паводле наватарства параўноўваюць з сённяшнімі “Javelin“ і “Bayraktar“? Чаму гусарыя была непераможнаю на полі бою, а трапіць у яе шэрагі было мараю шмат для каго? Як у бітве пад Кірхгольмам у 1605 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага здолела разбіць у разы большае войска Швецыі? І калі гусарыя састарэла? У новым выданні праграмы #ВусыС
Back to Top