Кім мы ёсць і як тут жыць. Іншая Беларусь у новым праекце Сяргея Будкіна

Мяне завуць Сяргей Будкін. І я раблю неверагоднае. У маіх праектах ажываюць расстраляныя пісьменнікі. Першыя беларускія фільмы вяртаюцца на экран. А “Мумій Тролль” і Андрэй Макарэвіч спяваюць па-беларуску. Цяпер я рыхтую новы праект, дзе буду размаўляць з людзьмі, якія напаўняюць нашу прастору...сэнсамі. Хто мы і навошта? Што мы робім з гэтай краінай і што яна робіць з намі? Будзем шукаць адказы разам?! Падпісвайцеся на мой канал “Тэлебудка“ Прэм’ера хутка. Музыка да прома - Intelligency - No music
Back to Top