Спектакль “Дракон“. Сучасны мастацкі тэатр (СХТ)

Падтрымаць нескароных тэатральных дзеячаў - Усе сабраныя падчас паказу сродкі будуць перададзены тэатру СХТ на новую пастаноўку “Былы сын“ паводле рамана Сашы Філіпенкі. - Спектакль “Дракон” паводле знакамітай п’есы Яўгена Шварца для кожнага гледача гучыць па-свойму: як антыфашысцкі памфлет або сацыяльная сатыра, рамантычная любоўная драму або філасофская прыпавесць. #СХТ ж вызначыў яго жанр як #неказка, бо з самага пачатку ў сюжэце, героях і дэкарацыях мы назіраем рэальнае, занадта рэальнае жыццё. Дракон / Цмок кіруе горадам чатырыста гадоў, штогод забіраючы адну прыгожую дзяўчыну. Аднойчы ў горад прыходзіць вандроўны рыцар Ланцэлот. Ён гатовы вызваліць людзей, але жыхары супраць - яны прывыклі да парадку, устаноўленаму цмокам. Фінал ’’Дракона’’ трагічней, чым пачатак. Забіць Цмока - паўсправы. А вось вярнуць да жыцця душы, скалечаныя крывадушнасцю, хлуснёй і страхам - задача няпростая. І якім будзе фінал залежыць толькі ад нас. - Сучасны мастацкі тэатр (СХТ) адкрыўся ў Мінск
Back to Top