Ліўні з навальніцай і моцным ветрам 20 чэрвеня ()
Ад электарзабеспячэння былі адключаны паўтары сотні населеных пунктаў у 11 раёнах вобласці. Ліквідацыяй наступстваў займаліся 15 аварыйных брыгад «Віцебскэнерга». Падчас непагадзі, якая разгулялася на тэрыторыі вобласці, былі павалены 11 дрэў, пашкоджаным аказаўся легкавы аўтамабіль.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў першай палове дня пачало рассылку смс-паведамленняў з папярэджаннямі аб моцным ветры, магчымым падзенні нетрывалых канструкцыі і дрэў. Такія смс на мабільныя тэлефоны атрымалі і жыхары Віцебскай вобласці. Падобныя папярэджанні аб непагадзі ўвойдуць у практыку, паведамілі ў ведамстве.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017