Шклов ТВ. 12 красавіка шклаўчане далучацца да рэспубліканскага суботніка.

За чысціню і ўтульнасць. У гэту суботу, 12 красавіка, жыхары Шклоўшчыны ў чарговы раз змогуць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднага краю. Шклаўчане далучацца да рэспубліканскага суботніка. Заробленыя падчас яго грошовыя сродкі пойдуць на падрыхтоўку да адкрыцця Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей, якія маюць асаблівасці фізічнага развіцця.
Back to Top