Марыя Шабанец — Ноч

Важная навіна: тыя, каго вы любіце, назаўсёды застануцца з вамі. Калі вы захаваеце іх у сваім сэрцы. Відэа: @esphoto1962 #EvgenyStelmakh Выступ на бардаўскай вечарыне “Дела семейные“, Палац Культуры Маладзечна . Ноч Плыць Скрозь старонкі, Слухаць спевы Нежывых людзей. Піць Каву горкай. Ведаць, дзе вы: Вы нідзе. Ніхто нам не забароніць Любіць ноч. Ніхто нас не адшукае, Бо мы — цень. Мазуту чужых забабонаў Струменем змыў дождж. Я месца табе захаваю На нашым плыце. Мець Адно сэрца, У нетрах цемры Набрыняць святлом. Пець, Бо пяецца. Убачыць дзверы І ўвайсці ў праём.
Back to Top