“БаБах“

“БаБах!” Анлайн-прэмьера Усім вітанкі! Гэта анлайн-прэмьера маленечкага караткаметражнага фільма, камедыі, якая калісьці стваралася для конкурсу мабільнага кіно, таму здымалася ўсе на мабільныя. Адна з задач была – зняць на мове!І зняць камедыю. А скразной лініяй – узняць праблему парку Котаўка, які на той момант быў пад пагрозай зносу. Калі стваралася стужка на нас выклікалі міліцыю і АМАП, прычапіліся да міліцэйскай формы, у якой быў актор. Здымкі разагналі. Мяне і актора ў форме затрымалі. Забралі тэлефоны, трымалі больш за 6 гадзін, пра папіць і прыбіральню ўжо маўчу… Без нашага дазволу абшукалі рэчы, і потым сцэнар, які яны знайшлі ў заплечніку, з’явіўся прышытым “к делу”, як потым мы высветлілі… А калі нашы тэлефоны разрываліся ад званкоў яны адказвалі і балаваліся, што блізкім было не да смеху… Але быў і смешны момант… Калі амаль уся здымачная група чакала нас пад дзвярыма, выйшаў папаліць адзін з следакоў, каманда пачала пытаць па якому артыкулу затрымалі.
Back to Top