Што кажа палітзьняволены Віктар Царыкевіч, які правёў 9 месяцаў у турме

Віктар Царыкевіч — адзін зь першых палітвязьняў, які выйшаў на волю. Ён адбыў увесь тэрмін. Яго судзілі за пудзілы ў міліцэйскай форме, разьвешаныя на прыпынках у Мастоўскім раёне, за імправізаваныя могілкі беларускага заканадаўства з труной міліцыянта і за абразу чыноўніка. Яго затрымалі 11 лістапада 2020 году і асудзілі на год калёніі агульнага рэжыму. Пасьля пераліку дзён зьняволеньня паводле новага закону, тэрмін скарацілі амаль на тры месяцы. Віктару 39 гадоў. Жыве ў горадзе Масты Горадзенскай вобласьці. У сям’і трое дзяцей ад 4 да 12 гадоў. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top