PASSIVE VOICE - NAZHAL’

Дзікі боль прабіраецца ў грудзі, Патухае ласкавае сонца. Нас з табою, нажаль, ужо не будзе, Нават зоркі гараць не бясконца. Не заўсёды падманвацца сэрцу, Не заўсёды мне дыхаць надзеяй. Бо хлуснёю тваёй не сагрэцца, А сябе я згубіць не пасмею. Я забуду і вусны, і вочы, І тваю прыгажуню-ўсмешку. Вельмі многа насустрач я крочыў, Не знайшоўшы ту самую сцежку.
Back to Top