Біскуп Алег Буткевіч адчыніў Брамы Міласэрнасці ў Браслаўскім Санктуарыі

У нядзелю 13 снежня ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці. Само набажэнства пачалося працэсіяй ад закрыстыі да галоўных дзвярэй. Уваходныя дзверы былі ўпрыгожаны вянком і кветкамі. А ўверсе над самой брамай віднеўся банэр з лагатыпам Года Міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня.
Back to Top