ШэкСТРЫМ | чытанні ад Купалаўцаў

Лэдзі і джэнтэльмены! Некалькі дзён запар мы трымалі інтрыгу: што ж усё-такі адбудзецца ў гэты загадкавы дзень, 23 красавіка. І вось ён нарэшце настаў! Безумоўна, усім вядома імя легендарнага Уільяма нашага Шэкспіра. Акцёрскія легенды кажуць, што некаторыя абітурыенты тэатральнага факультэта помнілі яго як Уладзіміра. І сёння акурат свет спраўляе яго народзіны. Прычым тут мы, задаяцеся вы пытаннем. А мы ўжо гатовыя адказаць. Вось ужо палову стагоддзя словы Шэкспіра застаюцца вострымі і актуальнымі. Яго творы перакладзеныя на ўсе асноўныя мовы свету і перакладаюцца наноў у наш час. Дзякуючы невымернаму таленту і настойлівасці перакладчыкаў сусветна вядомыя санеты і п’есы былі пераствораныя па-беларуску. У свой час творы Шэкспіра не раз знаходзілі месца на нашай сцэне, гучалі на роднай нам мове. Мы прысвячаем гэты эфір усім, дзякуючы каму творы сусветна вядомых аўтараў атрымалі жыццё ў беларускамоўнай прасторы. Некаторых напаткаў цяжкі лёс, але пасля сябе яны пакінулі неацэнны скарб. Сёння, мы чытаем Шэкс
Back to Top