J:МОРС у BML Premium: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!

Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годдзя зайграе жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з Міраю Шульц Уладзімір Пугач распавядзе пра самыя захапляльныя моманты з біяграфіі гурта, прыгадае сваю першую песню ды прэзентуе зусім новы твор. Як заўжды у прэміюм-выданні праграмы – яшчэ болей песень, болей эмоцыяў і разыгранне прызу пры канцы.
Back to Top