Ці адбудзецца мітынг Ціханоўскай? Ранішні стрым з Парка Дружбы народаў

Раніцай 6 жніўня ў Парку Дружбы народаў мусіць пачацца мантаж сцэны для вечаровага мітынга Святланы Ціханоўскай. Акцыя абяцае стаць самай буйной за дзесяцігоддзі палітычнага жыцця ў Беларусі. Аднак улады чыняць перашкоды. Яны прызначылі на вечар 6 жніўня іншае мерапрыемства — святкаванне Дня Чыгуначных войскаў. Што будзе ў такім разе з мітынгам Ціханоўскай? Ці будзе дазволена змантаваць сцэну для яго? Ці ўсё ж аб’яднаны штаб вырашыць перанесці/адмяніць акцыю? Даведаемся ў ранішнім стрыме Еўрарадыё з Парка
Back to Top