“Палац паляўнічага“. Былы маёнтак роду Тышкевічаў.

“Палац паляунічага” – так называлі Тышкевічы гэты маёнтак, як і знаходзіўся ва ўрочышчы Вялае на паўночным ускрайку Налібоцкай пушчы. Сядзіба была закладзена ў канцы 30 гадоў 19 стагоддзя. Спачатку на гэтым месце стаяла аднапавярховая драўляная хата і выкарыстоўвалі яе Тышкевічы вельмі рэдка. Але пасля моцнага пажару, які знішчыў усю пабудову, узвялі вось такі палац з цэглы. У першую чаргу гісторыя палаца звязана з імём Бенедыкта Генрыка Тышкевіча – вандроўніка і фатографа. Ён пасяліўся тут ў 1884 годзе і стварыў лепшую па тых часах фотастудыю. Ён здымае наваколле, сялян, іх святы і абрады. Для таго часу гэта быў амаль што рэвалюцыйны падыход, і менавіта ён зрабіў яго прызнаным майстрам пастановачнай фатаграфіі. З серыяй гэтых здымкаў у 1899 годзе ён заваёўвае залаты медаль на першай выставе мастацкай фатаграфіі ў Берліне. #Naliboky #Беларусь #dronesky #dronelife #planetearth #travel #природа #путешествие #belarus Я ў Facebook – Я ў Instagram – h
Back to Top