Не

Тата вернецца да дому, Можа так, а можа не. Чалавек у чорнай форме, Браце, не страляй у мяне. Калі ў нечым вінаваты, Ты даруй, прабач, але... Не кідай свае гранаты Іх назад ня вернеш не. Толькі словы ты не чуеш, Люты ў вачах агонь Працінаюць скуру кулі, Працінае цела боль, Чалавек у зялёнай форме, Я ж паўмёртвы на траве, Не скачы, армейскім ботам Па разбітай галаве. Чалавек у сіняй форме, Я за кратамі аціх Ну а ты, як утрапёны. Выбіваеш з цела дых. Чалавек у гарнітуры. Ты ж таксама чалавек, Дык адкуль ў тваёй натуры Гэты гвалт і гэты здзек. Не вярнуцца мне да хаты, Горкі келіх не міне Ты аддаў свае загады Іх назад не вернеш не. Не не не не вернеш не.
Back to Top