Без мяса. БУЛЬБЯНІКІ посныя з грыбамі. Гатуем з “Будзьма!“

Бульбянікі, картаплянікі, гульбянікі, раскольнікі і маскалі. Страва некалькіх народаў. Смачны ласунак можна ўжываць у пост, а таксама страва будзе смакаваць і тым, хто не ўжывае мяса. Бульбянікі — своеасаблівы правобраз зразаў — мясных рулетаў невялічкага памеру з гароднінным начыненнем. Ёсць здагадкі, што на нашыя землі гэтая страва патрапіла з Заходняй Еўропы дзякуючы каралеве польскай і вялікай княгіні літоўскай Боне Сфорцы. Падобным спосабам рабілі галубцы, замест кавалка мяса быў ліст капусты, а ўнутры — начыненне. З цягам часу як абалонку сталі выкарыстоўваць і бульбяную кашу, начынка магла быць з мяса, гародніны, або грыбоў — так з’явіліся бульбянікі. Падобная да нашых бульбянікаў страва ёсць і ў суседзяў: украінцы гатуюць «картаплянікі», ёсць здагадкі, што менавіта праз Палессе з Украіны патрапіла гэтая страва на нашы землі. Літоўцы называюць бульбянікі «жамойцкімі блінамі», на ўсходзе Польшчы страва мае назву «дзяды», бо падавалі іх на аднайменны дзень памяці продкаў. У латышоў — «гульбешнікі»; «гу
Back to Top