У сажалцы ў парку Тысячагоддзя адбыўся замор рыбы ()

Сярод верагодных прычын – недахоп кіслароду. Берагі вадаёма літаральна абсыпаны мёртвай рыбай, ў паветры – непрыемны пах. Летам сюды на рыбалку нярэдка прыходзілі жыхары шматпавярховак, што стаяць побач. Адкуль у тэхнічным закрытым вадаёме з’явілася рыба, адказаць ніхто не можа. Сажалку выкапалі ў якасці супрацьпажарнага вадаёма пры будаўніцтве тэлезавода. Магчыма, што шчупакі і акуні з’явілася там, дзякуючы самім рыбаловам, якія запускалі сюды малькоў. Вадаём неглыбокі: летам ён амаль увесь перасыхае, а зімой прамярзае наскрозь. Ён непрыгодны для жыцця рыбы. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top