Кантракт года ()

У Віцебскай вобласці на працягу бліжэйшых двух гадоў плануецца пабудаваць малочнатаварныя комплексы і малакаперапрацоўчае прадпрыемства. Агульны кошт прамых інвестыцый ў гэты буйны праект складзе 400 мільёнаў долараў. Дамову аб гэтым падпісалі аблвыканкам і кітайская кампанія Drex Food Group. Ужо ў 2018 годзе пачнецца будаўніцтва шэрагу буйных прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў Віцебскай вобласці. Гэта малочнатаварныя фермы і свінакомплексы. А таксама мадэрнізацыя мяса і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Першыя сучасныя комплексы з’явяцца ў Сенненскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах вобласці. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top