Адбор на дзіцячы вакальны конкурс «Славянскага базару» прайшоў у Віцебску ()
Рэгіянальны адбор на Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2023» прайшоў у горадзе над Дзвіной. Жадаючых прадставіць нашу краіну на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» было больш за 20. Самаму малодшаму з іх толькі споўнілася 8 гадоў. Маленькія спевакі прадставілі па 2 кампазіцыі: песню на роднай і замежнай мовах. Чым скарыць прафесійны журы, кожны ўдзельнік вырашаў сам. Сюрпрызы для канкурсантаў падрыхтавалі і арганізатары. Адзін з іх – майстар-клас ад лаўрэата міжнароднага конкурсу на віцебскім форуме Івана Зданюка. Дарэчы, сёння ён – у складзе журы рэгіянальнага адбору.
Як гэта было? Глядзіце наш сюжэт.
© Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
2022