Ціханоўская пра незалежнасць і Кабінет: «Сёння дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам»

Святлана Ціханоўская: «Сёння 25 жніўня – дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам – Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі. Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю – але быў таварам, якім можна гандляваць, каб захоўваць уладу. Катаванні, прысуды па палітычных матывах, звальненні, знішчэнне бізнесаў не маюць нічога супольнага з сапраўднымі беларускімі каштоўнасцямі: імкненнем да бяспекі і дабрабыту, сумленнасцю, працавітасцю і годнасцю. Але галоўная нашая каштоўнасць — гэта незалежнасць. І для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які я стварыла, абарона незалежнасці Беларусі – галоўны прыярытэт. Апошнія 2 тыдні чальцы Кабінета ўзгаднялі стратэгію і дамаўляліся пра падзел адказнасці: хто што мусіць рабіць, і, мабыць, што больш важна — што не мусіць рабіць. Каб кабінет працаваў эфектыўна, у ім павінна быць адладжаная сістэма. За апошнія тыдні мы атрымалі мноства запытаў ад ахвотных працаваць у кабінеце. Зараз мы працуем для людзей, якім ужо не хапае на ежу, але яны радыя
Back to Top