Laudato Si Хрысціянскі музычны фестываль

Хрысціянскі музычны фестываль “Laudato Si” (“Хвалю Цябе”) прайшоў 20-21 жніўня ў пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна. Прымала фестываль мясцовая каталіцкая парафія Божага Цела. Унікальнасць фестывалю ў тым, што аб’яднаў ён прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій з усёй Беларусі: 18 гуртоў, хораў і салістаў – усяго 91 выканаўца. Журы цяжка было ацаніць выступленні ўсіх удзельнікаў. Пробашч касцёла а. Сяргей Бараўнёў і быў ініцыятарам правядзення фэсту. А дапамаглі ў падрыхтоўцы музыканты мінскай групы Laudans Андрэй Лугін і Алена Палачанская, яны ж кіравалі плынню музычнага свята.
Back to Top