БЧБ-НЯВЕСТА – пра жыццё ў Швейцарыі, разрыў з мужам і чаму прайграў мірны пратэст | ТОК

Іна Зайцава стала вядомая на ўсю Беларусь, калі размалявала сваю вясельную сукенку ў колеры бел-чырвона-белага сцяга і выйшла ў ёй на пратэст. Пасля затрымання Іна была вымушаная з дзецьмі і мужам выехаць з Беларусі ва Украіну, дзе сям’я набыла дом. Аднак пасля пачатку вайны ёй адмовілі працягнуць дазвол на жыхарства, таму Іна з сям’ёй зноў была вымушаная бегчы. Гэтым разам – у Швейцарыю. У вялікай гутарцы ТОК Іна распавядае пра жыццё ў кантоне Люцэрн і колькі зарабляе на прыбіранні кватэр. Дзеліцца горкім вопытам булінгу свайго дзіцяці ў інтэграцыйным класе. Расказвае, чаму, даведаўшыся пра анкалогію, не зламалася. Тлумачыць, з-за чаго прайграў мірны пратэст і абураецца пазіцыяй тых, хто сёння кпіць з маршаў дзяўчат з кветкамі. Кажа пра сваю сям’ю, чаму распаўся шлюб і чаму, нягледзячы на ўсё, глядзіць у будучыню з аптымізмам. 🆘 ПАДТРЫМАЦЬ МУЗЕЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ: 00:00 – вырвана з кантэксту 00:48 – калі зразумела, што не падтрымлівае Лукашэнку
Back to Top