Грэка-католікі ўшанавалі памяць полацкіх пакутнікаў
З гэтай нагоды адбылася пешая пілігрымка з Віцебску ў Полацак.
Яна пачалася ад месца, дзе загінуў сьвяты Язафат Кунцэвіч, і закончылася каля сьценаў былой катэдры сьв. Сафіі, дзе за ўніяцкую веру сьвіта расейскага цара Пятра І забіла пяць манахаў-базыльянаў.