Вайна пачалася з інсцэніроўкі | Война началась с инсценировки

Фільм вяртае праўду пра пачатак Другой сусветнай вайны для Беларусі. Вайна пачалася 1 верасня 1939 г. з нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу, у складзе якой тады знаходзілася Заходняя Беларусь. А 17 верасня 1939 г. ужо Савецкі Саюз у адпаведнасці з Пактам Рыбентропа-Молатава пачаў свой гэтак званы вызвольны паход на заходнія тэрыторыі Беларусі і Украіны. У фільме ўзнаўляюцца падзеі з 1 верасня 1939 года да 22 чэрвеня 1941 года – пачатку савецка-нямецкай вайны, якую ў СССР і ў сучаснай Беларусі называюць Вялікай Айчыннай. Эксперты – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў. У калажы выкарыстана фота by Bundesarchiv, Bild 183-S33882 / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 de, Нашая старонка – Расклад новых выданняў – Па ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS – https://goo
Back to Top