90-годддзе сваёй дзейнасці на пачатку ліпеня адзначае старэйшая музейная ўстанова вобласці – музей Беларускага Палесся. Розныя назвы і пераўвасабленні перацярпеў ён за амаль стогадовую гісторыю існавання і ўрэшце сёння ўстанова, размешчаная ў будынку былога Іезуіцкага калегіуму, з’яўляецца візітнай карткай горада над Пінай.