САША І СІРОЖА АДЖЫГАЮЦЬ ТОЖА (vol.1)

“Канаплю пціцы едзят - і нічэво!“ Варта было Сашу і Сірожу вярнуцца ў Беларусь, каб спакой і стабільнасьць зьмяніліся гучнымі скандаламі. Кожны дзень у рэдакцыю нашай “Праграмы Мінемум“ тэлефануюць ахвяры зомбі, людзі з разьбітымі сэрцамі і бяздомныя жыхары Мядзельскага раёну, якія апынуліся на вуліцы праз галоўную нарка-баранэсу Беларусі, цётку Сірожы. Паніка нарастае з кожным днём, насельніцтва будуе барыкады і запасаецца часныком. Цяпер ужо ніхто ня ведае, што будзе заўтра. Падрабязнасьці пра крыніцу зла - тэлеканал і яго маральна загнілых босаў - глядзіце ў спэцыяльным выпуску “Праграмы Мінемум: вандалы, барыгі, абсьледаванія!“ vol.2 - тэкст і відэа - мультымедыйны часопіс “34“
Back to Top