СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:
“Апошні танец”-гэта завадны, гуллівы трэк з альбому “Беларусь, ты-мая” на вершы Леаніда Пранчака! Мы знялі невалічкае мув-відэа, каб гэты твор знайшоў свайго гледача і слухача!
АПОШНІ ТАНЕЦ
Апошні танец -- і канец.
Любоў ці развітанне.
А я ж не проста твой хлапец,
З табой у нас каханне.
Ну што рабіць, ну што рабіць?
Пытанне, як хімера.
Ды як ты можаш упусціць
Такога кавалера?
Хочаш вер альбо не вер:
Я ніякі не засланец.
Калі я твой кавалер,
Запрасі мяне на танец!
Мы пажэнімся, павер,
Па любві, не па залёту, --
Не цяпер, -- дык у чацвер,
Не ў чацвер, -- дык у субот
...у!
Апошні танец -- і канец.
І гасне спадзяванне,
А я ж не проста твой хлапец,
А я ж тваё каханне.
А, можа, мне цябе забыць?
Няхай цябе халера!
Ды як ты можаш упусціць
Такога кавалера?
Хочаш вер альбо не вер:
Я ніякі не засланец.
КалShow more